Людзi на балоце (па матывах дакументальнага фiльма «Подых балот»)

Балота Морачна самае старажытнае балота Беларусі і адно з буйнейшых балот Палесся. У пачатку 1950-х гадоў на балоце было пракопана некалькі асушальных каналаў агульнай даўжынёй каля 20 км, якія да нашага часу дрэнуюць балота. У паўночнай частцы балота гідралагічны рэжым цалкам парушаны ў выніку здабычы торфу. 

Для мясцовых жыхароў балота з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця. У кожнага знойдзецца мноства гісторый, якія звязваюць іх з гэтымі загадкавымі балоцістымі мясцінамі. Балота заўсёды дапамагала людзям пракарміцца, дзякуючы збору журавін. Журавіны прадавалі, рабілі з ягад варэнне, кампот, пераціралі з цукрам ды і проста так елі. У сувязі з пастаянным асушэннем балота зменшылася не толькі колькасць ягад, але і скарацілася папуляцыя рэдкіх раслінаў і птушак. 

Дакументальны фільм: 

Подых балот

Публікацыя: 

PRIVATE

ИСТОРИИ

RU